Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2021, 17:23

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 79 раёнах Беларусі

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 79 раёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Такія меры распаўсюджваюцца на ўсю Гомельскую вобласць і амаль усю тэрыторыю Магілёўскай (акрамя Хоцімскага раёна). Таксама абмежаванні дзейнічаюць у 17 раёнах Гродзенскай вобласці, 7 - Мінскай, 13 - Віцебскай і Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

"Пажаранебяспечная абстаноўка застаецца напружанай. Просім грамадзян не грэбаваць правіламі бяспекі і пазбягаць наведвання ляснога фонду ў такі гарачы перыяд", - сказалі ў прэс-службе.

На сайце Міністэрства лесной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі