Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 кастрычніка 2024, 19:57

Забарона на перамяшчэнне ў Латвіі аўтамабіляў з беларускімі нумарамі пачне дзейнічаць з 1 лістапада

Фота з архіва
Фота з архіва
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія можа канфіскоўваць аўтамабілі з беларускімі нумарамі ўжо з 1 лістапада - у Дзяржаўным мытным камітэце нагадалі аб уступленні ў сілу забароны на перамяшчэнне ў суседняй краіне аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

У ДМК расказалі, што ў верасні Сейм Латвіі прыняў у канчатковым чытанні папраўку ў закон "Аб дарожным руху", якая абавязвае ўладальнікаў аўтамабіляў з беларускімі нумарамі да 31 кастрычніка вывезці іх з краіны або перарэгістраваць. У адваротным выпадку транспартны сродак могуць канфіскаваць.

Паводле атрыманай Генконсульствам Беларусі ў Даўгаўпілсе інфармацыі, з 31 кастрычніка па тэрыторыі сумежнай краіны будзе забаронена перамяшчэнне зарэгістраваных у нашай краіне транспартных сродкаў, якія адпавядаюць коду ТНВЭД 8703 (механічныя транспартныя сродкі, прызначаныя для перавозкі людзей умяшчальнасцю меншай за 10 чалавек).

Забарона не распаўсюджваецца на аўтобусы, якія ажыццяўляюць рэгулярныя міжнародныя аўтамабільныя перавозкі паміж краінамі. Выключэнне складаюць выпадкі, калі гэтыя транспартныя сродкі адпавядаюць пазіцыі 8703.

Разам з тым дапускаецца выкарыстанне ў дарожным руху на тэрыторыі Латвіі беларускіх транспартных сродкаў, прызначаных для дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі