Сцяг Аўторак, 3 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2019, 13:24

Забарона на наведванне лясоў знята ў 14 раёнах Беларусі

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на наведванне лясоў знята ў 14 раёнах Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"У краіне захоўваецца пераважна III-IV клас пажарнай небяспекі. Мінлясгас адсочвае абстаноўку і па меры стабілізацыі сітуацыі ініцыюе зняцце забароны на наведванне лесу. На гэты час забарона знята ў 14 раёнах краіны", - сказалі ў прэс-службе.

Гэта пяць раёнаў Гродзенскай вобласці (Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі), два раёны Мінскай (Нясвіжскі і Слуцкі), пяць - Гомельскай (Калінкавіцкі, Мазырскі, Жлобінскі, Петрыкаўскі і Буда-Кашалёўскі) і два - Магілёўскай (Бабруйскі і Кіраўскі). На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць зняцце абмежаванняў у сваім рэгіёне (http://www.mlh.by/maps/map.php).

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

З пачатку года ў Беларусі адбылося 317 лясных пажараў (толькі за 1 мая - шэсць узгаранняў). "Іх агульная плошча склала больш за 1,2 тыс. га. Акрамя таго ў гэтай лічбе не ўлічаны яшчэ тры вялікія пажары, плошча якіх удакладняецца", - адзначылі ў прэс-службе. Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Брэсцкай вобласці. У гэтым рэгіёне з пачатку года адбылося 125 лясных пажараў.

Для барацьбы з пажарамі ў Мінлясгаса ёсць 257 пажарна-хімічных станцый і 660 пунктаў пажарнага інвентару. Выкарыстоўваюцца 545 пажарных аўто, а таксама больш за 360 бочак для падвозу вады, 355 лесапажарных модуляў для аператыўнага тушэння, 1800 мотапомпаў і 12,6 тыс. ранцавых апырсквальнікаў. Таксама для ранняга выяўлення лясных пажараў існуе сетка з больш як 620 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з іх больш за 530 абсталяваны сродкамі відэанагляду. Беспілотнікі выкарыстоўваюцца для адсочвання межаў пажараў і вызначэння іх плошчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі