Сцяг Чацвер, 5 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 красавіка 2020, 11:59

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 79 раёнах Беларусі

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 79 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па стане на 11.20 17 красавіка забароны дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці. У Гомельскай наведванне лясоў забаронена практычна на ўсёй тэрыторыі, акрамя Акцябрскага раёна, як і ў Гродзенскай вобласці - за выключэннем Навагрудскага раёна. У Мінскім рэгіёне забарона ўведзена ў 18 раёнах, акрамя Вілейскага, Капыльскага, Лагойскага і Мядзельскага. У Магілёўскай вобласці яна дзейнічае ў Глускім, Горацкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Мсціслаўскім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Хоцімскім і Чэрыкаўскім раёнах. У Віцебскай вобласці абмежаванні на наведванне лясоў пакуль не ўводзіліся.

Прычына ўвядзення часовых забарон - высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць сухое надвор'е, няма ападкаў, пажар узнікае нават ад малой іскры. Асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта церпіць асабістая маёмасць насельніцтва. "Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае аб недапушчальнасці такіх дзеянняў", - падкрэслілі ў прэс-службе.

На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі