Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2025, 09:45

Забарона на наведванне лесу прадаўжае дзейнічаць у 13 раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на наведванне лесу прадаўжае дзейнічаць у 13 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

У 13 раёнах краіны - Камянецкім Брэсцкай вобласці, Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім і Хойніцкім Гомельскай вобласці - уведзены забароны.

Абмежаванні закранулі Бярозаўскі, Івацэвіцкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, Буда-Кашалёўскі, Жыткавіцкі, Жлобінскі, Кармянскі, Акцябрскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Светлагорскі і Чачэрскі раёны Гомельскай вобласці. У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзены на тэрыторыі Капыльскага, Любанскага, Слуцкага, Смалявіцкага, Салігорскага, Старадарожскага і Стаўбцоўскага раёнаў, у Гродзенскай - Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Свіслацкага, Слонімскага і Шчучынскага. Наведванне лесу абмежавана таксама ў шасці раёнах Магілёўскай вобласці - Бабруйскім, Глускім, Кіраўскім, Касцюковіцкім, Асіповіцкім і Хоцімскім.

Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор'я.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі