Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2020, 16:40

Забарона на лоўлю шчупака ўводзіцца з 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на лоўлю шчупака ўводзіцца з 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Для ўсіх абласцей акрамя Віцебскай забарона будзе дзейнічаць з 1 сакавіка па 15 красавіка, у Віцебскай вобласці - з 9 сакавіка па 25 красавіка.

"Ахоўныя меры звязаны з пачаткам нерасту ў гэтага віду. Шчупак ідзе на нераст раней за іншых вясенне-нерастуючых рыб, паколькі не настолькі патрабавальны да прагрэву вады, а часам нерастуе нават пад ільдом. Прэснаводны драпежнік вельмі важны для балансу іхтыяфаўны, ён з'яўляецца своеасаблівым рэгулятарам: знішчае малакаштоўную дробную, хворую і слабую рыбу, што садзейнічае лепшаму росту каштоўных відаў і аздараўленню іх папуляцый", - растлумачылі ў дзяржінспекцыі.

За кожнага незаконна здабытага шчупака спаганяецца па 9 базавых велічынь (1 БВ - Br27). Таксама парушальніку можа быць назначаны штраф у памеры да 50 базавых велічынь. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь вядзе да крымінальнай адказнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі