Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2024, 12:08

Забарона і абмежаванні на наведванне лесу не ўведзены толькі ў пяці раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона і абмежаванні на наведванне лесу не ўведзены толькі ў пяці раёнах Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Наведванне лесу не абмежавана ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Мёрскім, Расонскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці.

Забарона на наведванне лесу дзейнічае ў 32 раёнах Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей, у астатніх раёнах устаноўлены абмежаванні.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі