ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2021, 14:59

Заапратэзы, інклюзіўная пякарня, тэхналогіі ў тэатры - 18 праектаў змагаюцца за перамогу ў SocialWeekend

Фота арганізатараў
Фота арганізатараў

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал 16-га сезона буйнейшага ў Беларусі конкурсу сацыяльных праектаў SocialWeekend адбудзецца 30 чэрвеня, аўтары праектаў, якія прайшлі адбор, выступяць перад журы ў вочным фармаце, паведамілі арганізатары.

XVI сезон конкурсу стартаваў у снежні мінулага года. Амаль за два месяцы на ўдзел былі пададзены больш за 300 праектаў. Ідэі прадставілі не толькі мінчане і жыхары абласных цэнтраў, але і каманды з Крычава, Слоніма, Ваўкавыска, Вілейкі, Горак, іншых невялікіх гарадоў і пасёлкаў. Ініцыятывы былі вынесены на народнае СМС-галасаванне, потым свой выбар зрабілі прадстаўнікі і запрошаныя эксперты са сфер бізнесу, маркетынгу, PR, журналістыкі, культурнай індустрыі, IT. Каманды аўтараў некалькі месяцаў вывучалі, як будаваць, падаваць, паляпшаць свае сацыяльныя праекты і бізнес. У выніку ў барацьбу за прызавы фонд у памеры Br100 тыс. уключыліся 25 ініцыятыў паўфіналістаў, якія паказалі лепшыя вынікі пасля трэка навучання.

У фінал прайшлі 18 каманд з праектамі па сямі катэгорыях: інфраструктура гарадоў і вёсак, навука і адукацыя, культура і мастацтва, медыцына і здаровы лад жыцця, магчымасці для супольнасцей, дзеці і бацькі, экалогія і зааахова.

Нямала галасоў на народным галасаванні і станоўчых водзываў экспертаў атрымала ініцыятыва VetNess (даступнае пратэзаванне канечнасцей для гадаванцаў). Ветэрынарны цэнтр "Кот Бегемот" першым у краіне пачаў займацца пратэзаваннем лапак для катоў і сабак і мае намер развіваць гэты напрамак ветэрынарыі ў Беларусі. У ліку фіналістаў таксама "Інклюзіўная пякарня "Пчала" са старадаўнімі беларускімі традыцыямі з Гродна; стварэнне сэрвісу па навучанні і падборы нянек для асаблівых дзяцей Nanny time (Bon Mommy Time); адзінай платформы дапамогі для маці, якія страцілі дзяцей, "Выжыць"; школы дзіцячай бяспекі Safe kids; вэб-пляцоўкі, на якой фермеры і пакупнікі знойдуць адзін аднаго; ініцыятыва для стварэння спектакляў з выкарыстаннем тэхналагічных рашэнняў VR/AR/XR - DramaTechie (TT - Тэатр і тэхналогіі) і іншыя праекты. Поўны пералік ёсць на афіцыйным сайце.

У фінале аўтары праектаў у вочным фармаце прэзентуюць ідэі перад мецэнатамі і прадстаўнікамі кампаній, якія вылучылі грашовыя намінацыі.

За ўвесь час існавання Social Weekend праз яго прайшлі больш за 3,5 тыс. унікальных ідэй, многія з якіх паспяхова рэалізоўваюцца ў Беларусі і нават за яе межамі. У цэлым дзякуючы конкурсу ідэі атрымалі падтрымку ў памеры большым за $400 тыс. у эквіваленце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі