Аляксандр Вальфовіч у час узнагароджання
5 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ўручылі ў Гомелі заслужаныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што ўзнагароджаныя, а ў іх ліку медыцынскія работнікі, прадстаўнікі ўлады, транспартных арганізацый, іншых сфер, выконваюць дзяржаўна значныя задачы. "У кожнага з вас свае задачы. Але (разам вы працуеце. - Заўвага БЕЛТА) для нашай краіны, на карысць людзей. Ваша праца - высакародная, цяжкая - вельмі важная", - звярнуўся да ўдзельнікаў цырымоніі Аляксандр Вальфовіч. Ён шчыра падзякаваў узнагароджаным за іх уклад у вырашэнне важных пытанняў і пажадаў поспехаў у далейшай дзейнасці.

"Ведаеце, гэта самая ганаровая ўзнагарода, якую я атрымала ў сваім жыцці. Вельмі прыемна. І хачу сказаць, што мы будзем старацца ўсёй нашай службай выконваць усе пастаўленыя задачы ў далейшым", - падзялілася галоўны ўрач Гомельскай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклінікі Ірына Зубовіч.-0-

Іван Тэртэль у час узнагароджання

Іван Крупко у час узнагароджання

Фота Сяргея Халадзіліна