Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 сакавіка 2021, 09:06

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 995 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1299

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 995 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1299. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 302 323 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 293 485 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2095 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 18 579 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 5 101 314 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі