Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2021, 16:35

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 975 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1030

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 975 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1030. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 436 595 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 430 287 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3355 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 19 559 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 134 095 тэстаў.

Больш за 1,28 млн чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 807 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі