Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2021, 13:57

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 966 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1062

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 966 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1062. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 456 247 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 450 248 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3562 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 20 129 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 463 902 тэсты.

Больш за 1,464 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,130 млн - прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі