ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 ліпеня 2021, 16:15

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 950 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1061

Фота з архіва
Фота з архіва

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 950 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1061. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 442 831 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 436 903 пацыенты з раней пацверджаным дыягназам COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3424 пацыенты з выяўленым каранавірусам.

За мінулыя суткі выканана 20 965 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 7 241 548.

Больш за 1,35 млн чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 895,7 тыс. - прайшлі поўны курс вакцынацыі. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі