Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 ліпеня 2021, 16:07

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 940 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1030

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 940 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1030. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 430 121 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 423 404 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3287 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 19 166 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 018 794 тэсты.

Больш за 1,15 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 726,7 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі