Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2021, 15:24

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 918 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 701

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 918 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 701. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 470 635 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 464 300 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3691 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 13 500 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 674 134 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі