Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2021, 15:12

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 914 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 919

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 914 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 919. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 417 189 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 409 797 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3143 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 18 846 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 795 494 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі