2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 869 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 788. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 289 136 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 279 450 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1993 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 7125 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 915 522 тэсты.-0-