10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 8463 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1558. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 805 651 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 792 007 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6204 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 34 338 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 12 045 122 тэсты.-0-
vvv1