Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 сакавіка 2021, 15:18

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 837 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1009

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 837 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1009. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 298 960 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 289 622 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2070 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 16 800 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 5 048 874 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі