Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2021, 14:13

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 813 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 777

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 813 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 777. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 413 952 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 406 686 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3093 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 16 918 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 720 932 тэсты.

Больш за 821,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 536,4 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі