Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2021, 14:26

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 658 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 480

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 658 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 480. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 435 020 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 428 682 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3334 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 10 546 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 7 101 151 тэст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі