Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2021, 14:11

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 648 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 492

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 648 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 492. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 441 356 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 435 374 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3403 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 11 179 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 7 214 231 тэст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі