Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 ліпеня 2021, 13:56

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 614 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 488

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 614 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 488. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 421 964 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 414 948 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3194 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 9234 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 6 875 575 тэстаў.

Больш за 980,8 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 652,6 тыс. - прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі