Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2021, 14:55

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 607 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 434

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 607 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 434. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 455 281 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 449 186 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 3551 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 5650 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 443 773 тэсты.

Больш за 1,453 млн чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,111 млн - прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі