Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2021, 14:11

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 525 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 468

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 525 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 468. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 441 881 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 435 842 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3413 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 6352 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 7 220 583 тэсты.

Больш за 1,34 млн чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 875,9 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі