
Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Каранавірус: апошнія навіны"
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 236 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 47. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 974 714 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 967 346 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6903 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 5602 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 13 041 946 тэстаў.-0-