ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2022, 17:53

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 236 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 47

Фота з архіва
Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 236 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 47. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 974 714 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 967 346 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6903 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 5602 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 13 041 946 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі