Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2021, 14:51

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2076 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2151

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2076 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2151. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 577 932 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 550 100 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4449 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 55 648 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 9 213 354 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі