Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2021, 15:54

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1979 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2398

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1979 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2398. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 594 203 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 567 058 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4580 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 40 409 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 9 515 805 тэстаў.

Больш за 2 823 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 148 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі