ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 21 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2021, 15:08

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1972 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2281

Фота з архіва
Фота з архіва

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1972 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2281. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 217 696 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 200 132 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1544 пацыенты з выяўленым каранавірусам.

За мінулыя суткі выканана 22 512 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 4 166 539.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі