ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2021, 13:41

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1956 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1170

Фота з архіва
Фота з архіва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1956 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1170. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 573 943 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 546 415 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4417 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.

За мінулыя суткі выканана 26 377 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 9 143 327.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі