
Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Каранавірус: апошнія навіны"
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1944 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1640. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 728 804 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 721 221 пацыент.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5949 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 15 432 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 11 502 952 тэсты.-0-