Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2021, 13:30

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1933 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2176

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1933 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2176. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 223 537 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 206 676 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1573 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 22 769 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 238 864 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі