ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 жніўня 2021, 16:28

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1862 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1733

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1862 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1733. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 476 265 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 469 569 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3735 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 19 442 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 7 739 587 тэстаў.

Больш за 1,62 млн чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,33 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі