Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лютага 2021, 13:08

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1799 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2014

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1799 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2014. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 261 859 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 250 078 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1811 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 13 288 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 607 072 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі