Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2021, 16:00

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1738 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2115

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1738 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2115. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 669 631 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 659 224 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5227 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 26 322 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 10 600 869 тэстаў.

Больш за 3 811 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 3 038 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі