Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 верасня 2021, 15:26

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1699 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1598

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1699 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1598. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 483 231 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 475 898 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 3791 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 20 642 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 7 817 642 тэсты.

Больш за 1,64 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,36 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі