Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лютага 2021, 14:01

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1692 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1990

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1692 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1990. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 263 551 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 252 068 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1820 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 615 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 624 687 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі