Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2020, 16:40

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1689 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1608

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 689 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1 608. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны - 139 908 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 117 195 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 174 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 27 556 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 306 693 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі