ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 верасня 2021
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2021, 16:37

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1630 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1115

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1630 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1115. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 506 591 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 495 561 пацыент з раней пацверджаным дыягназам COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 3941 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 9274 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 8 066 129 тэстаў.

Больш за 1 775 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 482 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі