Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2021, 16:05

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1505 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1459

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1505 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1459. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 358 738 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 349 013 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2542 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 919 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 850 328 тэстаў.

Паводле даных на 30 красавіка, больш за 291,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, звыш 111,4 тыс. - прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі