Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 верасня 2021, 13:21

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1419 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1136

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1419 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1136. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 493 818 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 485 248 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3859 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 8063 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 7 921 679 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі