ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 красавіка 2021, 13:25

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1384 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1401

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1384 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1401. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 342 923 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 333 373 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2413 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 19 379 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 647 213 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі