ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 15 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2021, 14:38

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1363 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1382

Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1363 пацыенты з COVID-19, выпісаны - 1382. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 374 714 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 365 255 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 2691 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 19 359 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 070 189 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі