ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 21 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2021, 09:03

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1347 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1761

Фота з архіва
Фота з архіва

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1347 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1761. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 287 306 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 277 995 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1976 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 19 020 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 898 038 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі