21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1318 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1393 чалавекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 347 316 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 337 620 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2453 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 19 630 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 705 532 тэсты.-0-