ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2021, 12:50

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1311 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1316

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1311 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1316. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 290 447 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 280 766 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2002 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 18 451 тэст. Усяго ў краіне праведзена 4 933 973 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі