Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2021, 14:10

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1272 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1379

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1272 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1379. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 331 808 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 322 223 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2324 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 18 261 тэст. Усяго ў краіне праведзена 5 496 424 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі