Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 жніўня 2021, 15:42

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1168 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1026

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1168 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1026. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 481 532 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 474 300 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3780 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 6449 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 797 000 тэстаў.

Больш як 1,63 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,35 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі