Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2021, 15:44

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1143 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1196

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1143 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1196. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 450 445 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 444 613 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3503 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 890 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 370 093 тэсты.

Больш за 1,427 млн ​​беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,065 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі